Савецкі рубель — грашовая адзінка СССР з 1923 года па 26 снежня 1991 года.
Савецкі рубель меў розныя назвы на ўсіх мовах рэспублік СССР. Цана азначалася на ўсіх 15 мовах рэспублік. Такая асаблівасць часткова захавалася і ў Расійскай Федэрацыі, напрыклад на татарскай мове рубель будзе сум.
Назва савецкай валюты на дзяржаўных мовах 15 савецкіх рэспублік:
Азербайджанская мова | manat | |
Армянская мова | ռուբլի | рублю |
Беларуская мова | рубель | |
Грузінская мова | მანეთი | манаты |
Казахская мова | сом | |
Кыргызская мова | сом | |
Латышская мова | rublis | |
Літоўская мова | rublis | |
Малдаўская мова | рублэ | |
Руская мова | рубль | |
Таджыкская мова | сўм | |
Туркменская мова | манат | |
Украінская мова | карбованець | |
Узбекская мова | сўм | |
Эстонская мова | rubla |
Сучасныя назвы некаторых валют краін Цэнтральнай Азіі (напрыклад, Узбекістана) — гэта проста мясцовыя назвы былога савецкага рублю. Таксама фактычна рэінкарнацыяй савецкага рублю ёсць беларускі рубель.