Белая сава́, або палярная сава (Bubo scandiacus ці Nyctea scandiaca) — птушка сямейства савіных.
Даўжыня цела 56-65 см, размах крылаў 140-166 см, маса 1,4-2,5 кг. Самкі большыя за самцоў. Апярэнне белае з мноствам каштанаватых плямак альбо папярочных палосак. Самцы больш светлыя, чым самкі, зрэдку зусім белыя. Дзюба і кіпцюры чорныя. Радужына ярка-жоўтая.
Пашырана кругапалярна, хракатэрна для Арктыкі і Субарктыкі: у тундрах Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і на астравах Паўночнага Ледавітага акіяна.
Вандроўная птушка. У гнездавы перыяд селіцца ў арктычнай тундры (асабліва на схiлах узгоркаў непадалёк ад вадаёмаў, а таксама паблізу ўзбярэжжаў); у Нарвегіі даходзіць да 1500 м над у.м. Пасля гнездавання адлятае ў стэпы, палі, балоты (з групамі дрэў), рачныя даліны, парослыя кустамі, марскія ўзбярэжжы (асабліва пакрытыя невысокім лесам), населеныя пункты. На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкі залётны ўзімку від.
Корміцца мышападобнымі грузынамі, птушкамі, зайцамі. Лятае i палюе ўдзень, часта лунае.
Гняздо робіць на сухім схiле ўзгорка, земляным або скалістым пагорку, у ямцы без высцілкі або з вельмі невялікай колькасцю раслінных рэшткаў.
Яйкі (4-10, часам 2-15) акруглыя або авальныя, белыя.