У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марозаў.
Сава Цімафеевіч Марозаў (3 (15) лютага 1862, Зуева, Багародскі павет, Маскоўская губерня, Расійская імперыя — 13 (26) мая 1905, Каны, Францыя) — рускі прадпрымальнік і мецэнат.
Сава Марозаў паходзіў са стараверскай купецкай сям’і, быў спадкаемным ганаровым грамадзянінам Масквы.
Скончыў 4-ю маскоўскую гімназію ля Пакроўскіх варот (1881).
У 1881 годзе паступіў на натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага імператарскага ўніверсітэта, які скончыў у 1887 годзе з дыпломам хіміка. У гэтыя гады напісаў значную працу — даследаванне аб фарбавальніках, а пазней меў стасункі з Мендзялеевым.
у 1885—1887 гадах вывучаў хімію ў Кембрыджскім універсітэце (Вялікабрытанія), адначасова знаёміўся з арганізацыяй тэкстыльнага справы на англійскіх фабрыках (у Манчэстэры).
Праз некалькі дзён у суправаджэнні жонкі і доктара Селіванаўскага Сава Марозаў выехаў у Берлін, а затым у Каны. Тут 13 (26) мая 1905 г. ён быў знойдзены ў гасцінічным нумары мёртвым, з прастрэленымі грудзьмі.
Паводле афіцыйнай версіі Марозаў пакончыў з сабой.
У дзень сваёй гібелі пасля другога сняданку Марозаў сказаў жонцы: «Спякотна, адпачну да абеду» — і пайшоў да сябе. Зінаіда Рыгораўна засталася размаўляць з доктарам, а затым, радасная паднялася да сябе і прысела да люстэрка, каб прывесці сябе ў парадак. І ў гэты момант пачула стрэл.
Тэмы гэтай старонкі (14):