wd wp Пошук:

Сава Хенцыя

Сава Хенцыя (рум.: Sava Henția; 1 лютага 1848, Себешэл — 21 лютага 1904, Себеш) — румынскі мастак, дэкаратар і ілюстратар.

Біяграфія

Сава Хенцыя нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і святара. У 1862 годзе, пасля заканчэння пачатковай школы, ён стаў чаляднікам дзядзькі, які навучыў яго рэтушаваць фатаграфіі[1]. У наступным годзе Сава захварэў на брушны тыф, а хінін, які выкарыстоўваўся для лячэння, пашкодзіў слых[2].

Яго праца з фатаграфіямі дапамагла яму працягнуць кар’еру ў мастацтве. З 1865 па 1870 ён вучыўся ў Бухарэсцкім нацыянальным універсітэце мастацтваў з Георге Татрэсэску і Тэадорам Аманам[1]. Затым ён змог атрымаць стыпендыю і паехаў у Парыж, дзе паступіў у Акадэмію выяўленчых мастацтваў і ўладкаваўся ў прэстыжную майстэрню Аляксандра Кабанеля. У 1873 годзе ён вярнуўся ў Бухарэст і стаў выкладчыкам малявання і каліграфіі ў дзіцячым доме «Алена Доамна»[1].

Чатыры гады праз, па рэкамендацыі доктар Караля Давилы, ён пайшоў на службу ў армейскі медыцынскі корпус, прымаў удзел у Руска-турэцкай вайне (вайне за незалежнасць). За гэты час зрабіў мноства эскізаў сцэн паходаў і бітваў, на аснове якіх ён пазней стварыў акварэлі[2]. Яго карціна «Артылерыйская батарэя з Калафата» у 1977 годзе была намаляваная на румынскай паштовай марцы[3].

Пасля вайны ён працаваў настаўнікам, кніжным ілюстратарам і дэкаратарам[1]. Паміж 1901 і 1902 гадамі ён разам з іншымі мастакамі прымаў удзел у аднаўленні фрэсак і алтарнага роспісу манастыра Брэбуе. У манастыры Чарніца ён напісаў партрэты яго заснавальнікаў.

Яго дом у Себеше быў абвешчаны гістарычным помнікам. З-за неналежнага догляду дах дома абрынуўся ў 2001 годзе.[4]. Пазней дом працягваў разбурацца, і ад яго засталася толькі пярэдняя сценка і падмурак. Пасля гэтага дом быў выключаны са спісу помнікаў. У гонар мастака названая вуліца ў Бухарэсце.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Brief biography @ the Sebeș website.
  2. 1 2 Iulia Ramona Dan. Noi contribuții la cunoașterea vieții șl activității pictorului Sava Henția (1848-1904) (New contributions to our knowledge of the life and work of Sava Henția), with photographs (нявызн.).
  3. Romania 1 Leu stamp (нявызн.).
  4. S-a mai pierdut o casă memorială. 1 decembrie 2005. http://www.presaonline.com/stire/s-a-mai-pierdut-o-casa-memoriala,17579.html. Retrieved on 19 ianuarie 2017.  Архівавана 31 мая 2008.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1848 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878
Катэгорыя·Нарадзіліся ў жудзецы Алба
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мастакі Румыніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1904 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў Румыніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Транслейтаніі
Катэгорыя·Памерлі 21 лютага