wd wp Пошук:

Сабор Хрыста

План сабора і прылеглы парк

Сабор Хрыста (англ.: The Cathedral of the Holy Trinity (Christ Church Cathedral)) — галоўны кафедральны сабор Дубліна. З’яўляецца кафедрай двух архібіскупаў Дубліна каталіцкай і Англіканскай царквы Ірландыі, фактычна каталіцкі архібіскуп выкарыстоўвае іншую царкву - Царкву Святой Марыі на вуліцы Мальбара ў Дубліне. Сабор Хрыста размешчаны ў цэнтры гістарычнай часткі Дубліна і адзін з трох найстаражытнейшых сабораў, які можна назіраць з ракі Ліфі.

Гісторыя

Сабор заснаваў у 1031 годзе кароль вікінгаў Сітрыг Сілкенберд для першага архібіскупа Дубліна Данаты.

У 1171 каляднае богаслужэнне наведаў кароль Генрых II. Пасля гэтага пачалася актыўная перабудова сабора, шматлікія англа-нармандскія магнаты ахвяравалі на рэканструкцыю. Былі пабудаваныя хор, трансепты, а таксама капліцы Дзевы Марыі, святога Ло і святога Эдмунда.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Архітэктура Дубліна
Катэгорыя·Саборы Ірландыі
Катэгорыя·Храмы Дубліна