wd wp Пошук:

Сабор Святога Паўла

Сабор Святога Паўла (англ.: St Paul’s Cathedral) — англіканскі сабор, прысвечаны апосталу Паўлу. Знаходзіцца ў верхняй частцы Ладгейт Хіл, самай высокай кропцы Лондана, і з’яўляецца рэзідэнцыяй біскупа Лондана.

Перадгісторыя

Гісторыі вядомыя пяць сабораў святога Паўла, якія існавалі ў розны час, але якія знаходзіліся ў адным і тым жа месцы:

Гісторыя

Афіцыйна датай адкрыцця сабора лічыцца 20 кастрычніка 1708 г. — дзень нараджэння архітэктара Рэна (у той дзень яму споўнілася 76 гадоў), аднак фактычна службы ў саборы пачаліся 2 снежня 1697 года. У ходзе праектавання Рэну давялося фактычна тройчы цалкам змяняць праект. Першы праект прадугледжваў будаўніцтва досыць буйной царквы на падмурку згарэлага чацвёртага сабора. Гэты праект быў адхілены практычна адразу - мабыць уладам хацелася чагосьці больш грандыёзнага. Другі праект прадугледжваў будаўніцтва царквы, якая мела ў плане выгляд грэчаскага крыжа. Гэты праект быў дэталёва прапрацаваны - дастаткова сказаць, што да цяперашняга часу захаваўся выкананы ў маштабе 1:24 макет такога сабора, які сёння экспануецца ў Саборы святога Паўла. Аднак, гэты праект быў таксама адхілены як занадта радыкальны. Трэці праект Рэна прадугледжваў будаўніцтва досыць вялікага храма з купалам і двума вежамі-званіцамі. Гэты праект быў зацверджаны і ў чэрвені 1675 года, пачаліся будаўнічыя працы, аднак неўзабаве пасля гэтага кароль Карл II зноў запатрабаваў праект і загадаў ўнесці ў яго змены, якія сам ахарактарызаваў як дэкаратыўныя. Менавіта такім дэкаратыўным змяненнем і апынуўся прыбудаваны да асноўнага праекту купал Сабора Святога Паўла, які сфарміраваў існуючы відарыс Сабора.

Зноскі

  1. 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. https://www.historicengland.org.uk/listing/the-list/list-entry/1079157

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Англіканскія саборы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Крыстафера Рэна
Катэгорыя·Храмы Святога Паўла
Катэгорыя·Храмы Лондана
Катэгорыя·З’явіліся ў 1675 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1675 год у Еўропе
Катэгорыя·Збудаванні Вялікабрытаніі ў стылі барока