wd wp Пошук:

Сабор Сан-Джорджа Маджорэ

Від на востраў і аднайменны сабор Сан-Джорджа

Сабор Сан-Джорджа Маджорэ (італ.: San Giorgio Maggiore) — сабор у Венецыі, на востраве Сан-Джорджа Маджорэ. Збудаваны паміж 1566 і 1610 гадамі. Архітэктар — Андрэа Паладзіа; пасля смерці майстра храм дабудоўваў яго вучань Скамоцы.

Інтэр'ер сабора
(від на галоўны алтар)
Інтэр'ер сабора

Сабор мае тры нефа, у якіх размешчана 6 капэл. Дзве капэлы таксама маюцца ў трансэпце. Галоўны алтар выкананы італьянскім скульптарам Джыралама Кампаньяй і ўпрыгожаны фігурай Хрыста, які стаіць на шары, які падтрымліваецца чатырма евангелістамі.

Званіца ўяўляе сабой квадратную цагляную вежу. Пабудавана ў 1791 годзе на месцы старой, якая абрынулася.

У 1800 годзе ў саборы каранаваўся Пій VII, абраны Папам Рымскім на канклаве, які праходзіў у Венецыі.

У 1808 годзе размешчаны на востраве манастыр, уключаючы сабор, быў зачынены Напалеонам Банапартам. Будынкі былі пераўтвораны ў казармы і зменены да непазнавальнасці. У 1951 годзе манастыр быў набыты графам Выторыё Чыні і адрэстаўраваны.

Тайная вячэра

У саборы знаходзяцца «Тайная вячэра», «Уваскрэсенне Хрыста са святым Андрэем і членамі сям’і Маразіні» і шэраг іншых палотнаў працы Цінтарэта.

У саборы таксама знаходзіцца надмагільны помнік дожа Даменіка Мікеля, збудаваны ў 1640 годзе Бальтазарам Лангенай наўзамен разбуранага.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Славутасці Венецыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1576 годзе
Катэгорыя·Пахавальні
Катэгорыя·Цэрквы Венецыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Храмы Святога Георгія