wd wp Пошук:

Сабор Алаверды

Алаверды (груз.: ალავერდის მონასტერი) — кафедральны сабор і манастырскі комплекс блізу аднайменнага сяла ў Кахетыі, Грузія. Уваходзіць у Спіс нерухомых помнікаў нацыянальнага значэння Грузіі.

Гісторыя

Раннія часткі манастыра датуюцца VI ст., але сучасны сабор быў пабудаваны ў XI ст. Квірыке III Кахетынскім на рэштках больш старой царквы Святога Георгія[1].

Новы манастыр быў заснаваны асірыйскім манахам Язэпам Алавердэлі, якія прыйшоў з Антыёхіі і пасяліўся ў вёсцы Алавердзі. Манахі выраблялі ўласнае віно. Склеп датуецца перыядам паміж X і XII стагоддзямі[2].

У мінулым на рэлігійныя святы тут збіралася ад 15 да 20 тысяч чалавек. Пры манастыры пры падтрымцы грузінскіх цароў праводзіўся традыцыйны кірмаш на свята Алавердоба[3].

Зноскі

  1. Alaverdi Cathedral UNESCO World Heritage Centre
  2. “I Am Wine: Alaverdi Monastery Cellar”. Archived from the original on 2012-05-16. Retrieved 2013-01-02.
  3. ალავერდის მონასტერი (The Alaverdi Monastery). Chakiduli Tkhemebi, Tbilisi, Republic of Georgia: Monastery of Saint John the Baptist. ISBN 978-9941-0-2564-8.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нерухомыя культурныя помнікі нацыянальнага значэння Грузіі