wd wp Пошук:

Саадзі

Абу Мухамад Муслім ад-Дзін ібн Абд Алах Саадзі Шыразі (перс. ابومحمد مصلحالدین بن عبدالله سعدی شیرازی; каля 1181-1291) — персідскі паэт-мараліст, прадстаўнік практычнага, жыццёвага суфізма.

Біяграфія

Жыццё Саадзі падзяляюць на тры перыяды: школьны (1205-1226), падарожны (1226-1256) і шэйхскі (1256-1291). Мянушка «Саадзі» паходзіць ад імя атабека Фарса Саадзі ібн Зангі (1195-1226), якому служыў яшчэ бацька паэта, які рана памёр, і які прыняў удзел у выхаванні Мусліма ад-Дзіна. Пад апекай Саадзі ібн Занги Муслім ад-Дзін паступіў у медрэсэ Нізамія ў Багдадзе. Вучыўся ў суфійскіх шэйхаў і імкнуўся прасякнуцца іх аскетычнымі ідэаламі. Аднак вершы, напісаныя Саадзі у той час, дыхаюць юнацкай любоўю да жыцця і яго радасцяў; і сам ён у старасці прызнаваўся, што ўсе перакананні шэйха Абуль-Фараджа Джузіі не маглі яго вылечыць ад любові да музыкі. Нашэсце манголаў на Іран і зрыньванне Саадзі ібн Зангі ў 1226 годзе прымусіла Саадзі бегчы, і на працягу 30 гадоў лёс, поўны усякіх выпрабаванняў, бесперапынна кідаў яго то ў адзін, то ў другі канец мусульманскага свету. У Індыі, у Суменаце, для захавання свайго жыцця Саадзі прытворна прыняў веру зараастрызму і потым бег, забіўшы каменем вартавога жраца. У Мецы, большай часткай пешшу, Саадзі пабываў 14 разоў. Дзякуючы бліскучым ведам класічнай арабскай мовы ён стаў прапаведнікам ў Дамаску і Баальбеку, але пачаў стамляцца светам і адасобіўся ў пустыні пад Іерусалімам. Тут ён трапіў у палон да крыжакоў, якія перавезлі яго на сірыйскае ўзбярэжжы, у Трыпалі, і прымусілі там рыць акопы для крэпасці. Яго за 10 чырвонцаў выкупіў адзін знаёмы багацей з Алепа, прывёз да сябе і жаніў на сваёй нягеглай і сварлівай дачкі. Ратуючыся ад невыноснага сямейнага жыцця, Саадзі збег у Паўночную Афрыку. Пасля Саадзі апынуўся ў родным Шыразе (1256) і пад заступніцтвам Абу-Бекра, сына нябожчыка Саадзі, пражыў у Падгародным манастыры да канца жыцця.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў астане Фарс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў астане Фарс
Катэгорыя·Персідскамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Ірана
Катэгорыя·Памерлі ў 1292 годзе
Катэгорыя·Постаці суфізму
Катэгорыя·Паэты XIII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1210 годзе