wd wp Пошук:

СЕДАР-працэс

СЕ́ДАР-працэс, СІДАР-працэс (англ.: CEDAR processing[1]): звод лічбавых тэхналогій гукаапрацоўкі, які знаходзіцца ва ўласнасці брытанскай і міжнароднай кампаніі «Сідар-Аўдыё-Лімітад» (англ.: Cedar Audio Limited).

Таксама: Тэхналагічны працэс на аснове гэтага зводу тэхналогій.

Электронныя і праграмныя вырабы, якія ўвасабляюць, у розных спалучэннях, гэтыя тэхналогіі, дазваляюць у значнай ступені аднаўляць якасць гукавога запісу, пагоршаную фізічнымі пашкоджаннямі механічных тыпаў гуканосьбітаў (шэлак, вініл і інш.), кампенсуючы характэрныя для такіх носьбітаў пашкоджанні гуку: «трашчанне», «шчоўканне», «сычэнне» і пад.

Апрацоўка гуку падзелена на асобныя стадыі, якія называюцца паводле функцыянальнасці: «азімут-карэкцыя», або паводле размоўных азначэнняў выдалянага ў іх тыпу шуму: «шчоўк», «трэск», «бзык», «сык», «шчоўк+трэск» (declick, decrackle, debuzz, dehiss, declickle). Стадыі ў розных спалучэннях увасабляюцца ў гатовых апаратных і праграмных вырабах. Дасягнутыя паказальнікі затрымкі пры апрацоўцы дасягаюць велічыняў 40—70 мс пры апрацоўцы «шчоўкаў», «бзыкаў» і «трэскаў», 130—160 мс пры апрацоўцы «сыкаў» на частотах дыскрэтызацыі 44,1 і 48 КГц.

Зноскі

  1. Па-англійску гэтая абрэвіятура пішацца і вымаўляецца як слова «кедр».

Літ.: Адкрытыя матэрыялы кампаніі «Сідар-Аўдыё».

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0