wd wp Пошук:

Рюкзачок

Рюкзачо́к — штомесячны пазнавальна-гульнявы часопіс. Прызначаны для дзяцей ад 7 да 12 гадоў. Выпускаецца ў Беларусі з 2005 года.

Часопіс уключае пазнавальныя артыкулы, вершы, апавяданні, настольныя гульні, коміксы, жарты, загадкі, а таксама навукова-папулярныя матэрыялы для бацькоў і электронны далатак з дзіцячымі песнямі, класічнай і народнай музыкай, прэзентацыямі, відэаролікамі, інтэрактыўнымі навучальнымі трэнажорамі.

Кансультатыўную дапамогу часопісу аказвае грамадска-рэдакцыйны савет пад кіраўніцтвам Раісы Сідарэнка[1], намесніцы міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Ідэя стварэння дзіцячага пазнавальнага часопіса на базе навукова-метадычнага часопіса «Пачатковая школа» належала Наталлі Ванінай, дырэктару і галоўнаму рэдактару выдавецтва «Пачатковая школа». Новы часопіс павінен быў забяспечыць узаемадзеянне ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: настаўнікаў пачатковых класаў, малодшых школьнікаў і іх бацькоў.

Канцэпцыю часопіса «Рюкзачок» распрацавала Вольга Ваніна. Яна сфармавала творчы калектыў аўтараў, мастакоў, дызайнераў. Першы нумар часопіса выйшаў у красавіку 2005 года.

З 2008 года «Рюкзачок» выходзіць з электронным дадаткам.

У 2009 годзе пачаўся выпуск даччыных часопісаў «Рюкзачок. ВЕСЕЛЫЙ ЗООПАРК», «Рюкзачок. МИР ПУТЕШЕСТВИЙ» і «Рюкзачишка». За арганізацыю выпуску серыі пазнавальна-гульнявых часопісаў для дзяцей А. Ваніна ўзнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 2017 года «Рюкзачок» выходзіць з выкарыстаннем тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.

Узнагароды

«Рюкзачок» тройчы станавіўся лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера»[2][3].

У 2009 годзе часопіс «Рюкзачок» стаў пераможцам V Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» у намінацыі «Найлепшае дзіцяча-юнацкае выданне»[4].

Зноскі

  1. СИДОРЕНКО Раиса Станиславовна — заместитель Министра образования Республики Беларусь(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2017. Праверана 12 красавіка 2017.
  2. Список победителей и лауреатов Национального конкурса печатных средств массовой информации «Золотая Литера» в 2006 году(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2017. Праверана 12 красавіка 2017.
  3. Список победителей и лауреатов Национального конкурса печатных средств массовой информации «Золотая Литера» в 2008 году(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2016. Праверана 12 красавіка 2017.
  4. Список победителей и лауреатов Национального конкурса печатных средств массовой информации «Золотая Литера» в 2009 году(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2017. Праверана 12 красавіка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Часопісы Беларусі
Катэгорыя·Невызначаная мова для часопіса
Катэгорыя·Дзіцячыя часопісы