wd wp Пошук:

Раіса Станіславаўна Сідарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сідарэнка.

Раіса Станіславаўна Сідарэнка (31 сакавіка 1962, п. Чупа, Лоўхскі раён, Карэльская АССР, РСФСР) — беларуская дзяржаўная дзеячка. Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014—2019). Кандыдат педагагічных навук.

Біяграфія

Нарадзілася 31 сакавіка 1962 года п. Чупа Лоўхскім раёне Карэльскай АССР РСФСР.

У 1979 году скончыла з залатым медалём сярэднюю школу №2 Вілейкі (сярэдні бал атэстата 5.0).

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працавала настаўніцай рускай мовы ў СШ № 71 Мінска, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 71 Мінска, вядучым інспектарам галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, вядучым інспектарам, галоўным інспектарам, кансультантам упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, начальнікам упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дырэктарам Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 27 снежня 2014 года[1] па ліпень 2019 года[2] працавала намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 2019 года працуе намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Інстытута інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі[3][4].

Зноскі

  1. Президент Республики Беларусь рассмотрел кадровые вопросы
  2. Стало известно, за что будет отвечать новый замминистра образования
  3. Стало известно, куда трудоустроилась бывшая замминистра образования
  4. Сидоренко Раиса Станиславовна
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Постаці БДУІР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты педагагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэліі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка