wd wp Пошук:

Рэс Мікітавіч Алімаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алімаў. Рэс Мікітавіч Алімаў (26 снежня 1923, Жытомір, УССР — 26 снежня 1984) — беларускі архітэктар. Кандыдат тэхнічных навук (1971).

Біяграфія

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1955 годзе Кіеўскі дзяржаўны мастацкі інстытут. Працаваў у Белпрампраекце, Белдзіпрасельпраекце[удакладніць], з 1960 па 1970 г. — галоўным канструктарам праектна-канструктарскага бюро Мінсельбуда БССР, з 1970 па 1984 г. — старэйшым навуковым супрацоўнікам, загадчык аддзела БелНДІдзіпрасельбуда.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года, член Саюза журналістаў з 1962 года. Член КПСС з 1962 года.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): 185-кватэрны жылы дом на пл. Я. Коласа ў Мінску (1956), тыпавыя праекты крамы са сталовай, дома прыезджых з камбінатам бытавога абслугоўвання і чайнай (1971), лазні-пральні (1972), Дома навукі і тэхнікі для раённых цэнтраў БССР (1973), буйнапанэльны жылы дом у Слуцку (1980).

Аўтар навуковых прац па сельскай архітэктуры жылля, у т.л. манаграфіі «Архітэктура новага беларускага сяла» (1979, Мінск, з У. Э. Сакалоўскім).

Біяграфічныя дакументы (аўтабіяграфіі, граматы, характарыстыкі ды інш.), дакументы дзейнасці (артыкулы, аўтарэферат) і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены жонкай[1].

Зноскі

  1. Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 26 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і архітэктуры
Катэгорыя·Члены Саюза журналістаў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрампраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жытоміры
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя