Рэспубліканскі цэнтр алімпійскага рэзерву па футболе БДУ (РЦАР па футболе БДУ) — дзяржаўная спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова ў Мінску па падрыхтоўцы футбалістаў, з’яўляецца часткай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Заснаваны ў 1959 годзе як спартыўная школа «Працоўныя рэзервы», у 1998 годзе перададзены ў склад БДУ. Цэнтр мае ў сваёй структуры дзве прафесійныя каманды — мужчынскую «Энергетык-БДУ» і жаночую «Зорка-БДУ».