wd wp Пошук:

Рэпрадуктыўная сістэма

Рэпрадуктыўная сістэма[1] — сістэма органаў жывых арганізмаў (жывёл, раслін, грыбоў і іншых), якая адказвае за іх размнажэнне. У жывёл рэпрадуктыўныя сістэмы прадстаўнікоў розных палоў аднаго віду нярэдка вельмі адрозніваюцца, у адрозненні ад іншых сістэм органаў, якія ў прадстаўнікоў розных палоў адрозніваюцца замала. Гэтыя адрозненні прыводзяць да стварэння новага генетычнага матэрыялу, які дазваляе мець больш прыстасаванае патомства[2]. Некаторыя рэчывы (гармоны і ферамоны) таксама выконваюць важную ролю у рэпрадуктыўнай сістэме жывёл[3].

У большасці храбтовых жывёл рэпрадуктыўная сістэма мае падобны план будовы: палавыя залозы (ганады) — вывадныя пратокі — вонкавыя палавыя органы. Асноўныя органы рэпрадуктыўнай сістэмы чалавека ўключаюць генеталіі (пеніс і похва), а таксама ўнутраныя органы, уключаючы выпрацоўваючыя палавыя клеткі ганады (семеннікі і яічнікі). Захворванні рэпрадуктыўнай сістэмы чалавека вельмі пашыраныя, асабліва хваробы, якія перадаюцца палавым шляхам[4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.576. - не блытаць з рэпрадукцыйная - тэрмін адносіцца да ўзнаўлення карцін, чарцяжоў і малюнкаў
  2. Reproductive System 2001 Body Guide powered by Adam
  3. Introduction to the Reproductive System. Архівавана 24 кастрычніка 2007. SEER’s Training Website. U.S. National Cancer Institute’s Surveillance, Epidemiology and End Results (SEER) Program.
  4. STD’s Today Архівавана 25 кастрычніка 2014. National Prevention Network, Center for Disease Control, United States Government, retrieving 2007

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Сістэмы органаў
Катэгорыя·Рэпрадуктыўная сістэма