wd wp Пошук:

Рэнэ дэ Сасюр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сасюр.

Рэнэ дэ Сасюр

Рэнэ дэ Сасюр (фр.: René de Saussure; 1868, Жэнева1943, Берн) — швейцарскі лінгвіст, прапагандыст мовы эсперанта. Быў прафесарам матэматыкі. Брат Фердынанда дэ Сасюра, пятае пакаленне навуковай дынастыі дэ Сасюраў.

Галоўны ўклад Сасюраў развіццё эсперанта — яго праца «Асноўныя палажэнні тэорыі слова ў мове эсперанта» (эспер.: Fundamentaj reguloj de la vortteorio en Esperanto), накіраваная на абарону эсперанта ад крытыкі прыхільнікаў створанай на яго аснове новай мовы іда. У той жа час значна пазней, напачатку 1920-х гг., Сасюр прапанаваў сваю версію ўдасканаленняў у эсперанта, прамежкавую паміж эсперанта і ідо, якая атрымала назва антыда. Прапановы Сасюра, прадстаўленыя ім Усеагульнаму кангрэсу эсперантыстаў (1925), засталіся без увагі, а сам ён апынуўся ў адзіноцтве.

Сасюру належыць шэраг перакладаў мастацкай прозы на эсперанта, у прыватнасці, творы Ш. Ф. Рамю.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на эсперанта
Катэгорыя·Мовазнаўцы Швейцарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Стваральнікі і прапагандысты моў