wd wp Пошук:

Рэйспа

Рэ́йспа[1] — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Друйка, за 13 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, прыкладна за 1,2 км на паўночны захад ад вёскі Даўблі.

Плошча паверхні возера 0,18 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,4 км, даўжыня берагавой лініі 1,62 км. Плошча вадазбору 7,25 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, амаль круглай формы і размешчана сярод забалочанага масіву. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя і забалочаныя. Вакол возера шырокая забалочаная пойма. Цалкам зарастае. На карце Браслаўскага раёна[2] на месцы возера пазначаны балотны масіў. У паўночнай частцы праз сетку меліярацыйных каналаў возера Рэйспа злучаецца з возерам У́ся.

Зноскі

  1. ЭПБ, 1985
  2. Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Басейн Друйкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна