wd wp Пошук:

Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1546

Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1546 аднагалосна прынята 8 чэрвеня 2004 года.

Змест

Дакумент быў прысвечаны падзеям звяржэння ўрада Садама Хусейна ў Іраку. Рэзалюцыя пацвердзіла незалежнасць, суверэнітэт, адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, права іракскага народа свабодна вызначаць сваю палітычную будучыню і кантраляваць свае прыродныя рэсурсы. Савет ухваліў стварэнне суверэннага Часовага ўрада Ірака наўзамен адміністрацыі кааліцыі і поўнае завяршэнне акупацыі краіны да 30 чэрвеня таго ж года. Да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый звярнуліся з просьбай дапамагчы ў галінах, якія тычацца распрацоўкі новай канстытуцыі, каардынацыі гуманітарнай дапамогі, прасоўвання правоў чалавека і рэформ. Урад Ірака абавязаўся працаваць над паляпшэннем сіл бяспекі. Рэзалюцыя ўпаўнаважыла кааліцыйныя сілы прыняць усе меры для падтрымання бяспекі і стабільнасці ў Іраку і вітала партнёрства паміж іракскім урадам і замежнымі войскамі, тым самым легалізаваная дзейнасць апошніх. У той жа час мандат па размяшчэнні кааліцыі магло быць спынены па просьбе Ірака. У палажэннях рэзалюцыі гаварылася, што сродкі з Фонду развіцця Ірака могуць выкарыстоўвацца іракскім ўрадам пасля спынення паўнамоцтваў акупацыйнай адміністрацыі.

Галасаванне

За (15)Устрымаліся (0)Супраць (0)
\* тоўстым выдзелены пастаянныя члены Савета Бяспекі ААН

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН
Катэгорыя·Чэрвень 2004 года
Катэгорыя·Акупацыя Ірака
Катэгорыя·Падзеі 8 чэрвеня