wd wp Пошук:

Рэбун

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Рэбу́н (яп.: 礼文島) — востраў у Японскім моры на паўночны захад ад вострава Хакайда. Тэрыторыя — 80 км². Насельніцтва (2007 г.) — 3194 чал.

Геаграфія

Востраў Рэбун знаходзіцца ў 14,6 км ад суседняга вострава Рысіры і ў 43,9 км ад Хакайда. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 21,7 км. Найбольшая шырыня на поўначы — 5,6 км. Найменшая шырыня на поўдні — 1,3 км.

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшыя пункты — гара Рэбун (490 м) і гара Мамаіва (250 м). Берагі пераважна скалістыя. На паўночным захадзе вылучаецца пясчаны пляж Гарота, вядомы сярод аматараў сёрфінгу. На поўначы вострава ёсць рака Рэбун і прэснае возера Кусю. Іншыя вадацёкі не маюць сталага характару.

Прырода

Востраў Рэбун уваходзіць у склад нацыянальнага парка Рысіры — Рэбун -Сарабецу. Знакаміты сваёй альпійскай флорай, асабліва кветкамі, якія можна назіраць на працягу трох летніх месяцаў. Назва вострава паходзіць з мовы айнаў і значыць «месца адкрытага мора».

Турызм

На востраве існуе некалькі паселішчаў. Галоўны горад і порт — Кафука, адкуль ходзяць марскія паромы да Рысіры і Хакайда. Асноўная галіна эканомікі — летні турызм. Для наведвальнікаў арганізуюцца пешыя экскурсіі, у тым ліку на горы Мамаіва і Рэбун, да аддаленых мысаў Гарота і Сукатан, адкуль у ясныя дні бачны Сахалін. На востраве захавалася ваеннае ўмацаванне касі, пабудаванае айнамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Астравы Японіі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Японскага мора