wd wp Пошук:

Ры Мастэнбрук

Ры Мастэнбрук (нідэрл.: Hendrika «Rie» Wilhelmina Mastenbroek; 26 лютага 1919, Ротэрдам — 6 лістапада 2003, Ротэрдам) — нідэрландская плыўчыха, 3-разовая алімпійская чэмпіёнка, 3-разовая чэмпіёнка Еўропы, шматразовая чэмпіёнка Галандыі, на працягу кар’еры 9 разоў ўсталёўвала рэкорды свету (6 разоў на спіне, 3 разы вольным стылем).

Біяграфія

Пачала займацца плаваннем ў юным узросце. У 1934 годзе выйграла 3 залатыя ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы. У 1936 годзе на Алімпійскіх гульнях у Берліне, ва ўзросце 17 гадоў, стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, выйграўшы заплывы на 100 і 400 метраў вольным стылем, а таксама эстафетны заплыў 4 па 100 метраў вольным стылем. Акрамя трох залатых, ёй удалося заваяваць сярэбраную ўзнагароду ў заплыве на 100 метраў на спіне.

У 1937 годзе, стаўшы інструктарам плавання, яна страціла аматарскі статус спартсмена, што не дазволіла ёй выступаць на міжнародных буйных спаборніцтвах.

У 1968 годзе была ўключана ў Міжнародную залу славы плавання. У 1997 годзе была ўдастоена вышэйшай узнагароды Міжнароднага алімпійскага камітэта — Алімпійскага ордэна. У 1962 годзе з мэтай дабрачыннасці яна прадала адназін з залатых алімпійскіх медалёў.

Памерла ў 2003 годзе ў Ротэрдаме ва ўзросце 84 гадоў.

Зноскі

  1. 1 2 Hendrika Wilhelmina Mastenbroek // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Hendrika Mastenbroek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года
Катэгорыя·Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ротэрдаме
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па плаванні
Катэгорыя·Памерлі ў Ротэрдаме
Катэгорыя·Плыўцы Нідэрландаў
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года
Катэгорыя·Памерлі 6 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па плаванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе