wd wp Пошук:

Рычыя

Ры́чыя (Riccia) — род пячоначных імхоў з парадку маршанцыевых.

Апісанне

Наземныя, радзей водныя расліны. Слаявіна ў выглядзе разеткі дыяметрам да 2 см з рызоідамі, утворана зверху з асіміляцыйнай, знізу — з асноўнай тканкі. Палавыя органы (антэрыдыі і архегоніі) паглыбленыя ў слаявіну, размешчаны хаатычна.

Арэал і экалогія

Род налічвае каля 200 відаў. Пашыраны паўсюдна пераважна ў паўднёвых шыротах і Паўднёвым паўшар’і. На Беларусі найбольш вядомыя рычыя кучкаплодная (Riccia sorocarpa), плаваючая (Riccia fluitans), шызая (Riccia glauca). Трапляюцца на вільготнай, звычайна гліністай, аголенай глебе. Водную форму рычыі плаваючай вырошчваюць у акварыумах.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Маршанцыевыя
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI