wd wp Пошук:

Рычард Фрэнсіс Гордан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Гордан.

Рычард Гордан (англ.: Richard Gordon; нар. 5 кастрычніка 1929, Сіэтл, штат Вашынгтон) — астранаўт ЗША.

З’яўляецца адным з 24 чалавек, якія даляцелі да Месяца (быў узнагароджаны медалём НАСА “За выбітныя заслугі” ў 1970 годзе). Здзейсніў два касмічныя палёты: пілот «Джэміні-11» (падчас палёту зрабіў выхад у адкрыты космас) і пілот каманднага модуля «Апалона-12» (заставаўся на калямесяцавай арбіце падчас другой высадкі чалавека на Месяц). У агульнай складанасці прабыў 315 гадзін і 53 хвіліны ў космасе, 2 гадзіны і 44 хвіліны з якіх у адкрытым космасе. Таксама ў якасці камандзіра карабля і высаджвальнага месяцавага модуля ўваходзіў у асноўны экіпаж карабля «Апалон-18», палёт якога не адбыўся.

Зноскі

  1. Richard Gordon, Gemini and Apollo Astronaut, Dies at 88
  2. Richard Francis Gordon // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 6 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сіэтле
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Астранаўты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Медалём НАСА за выдатную службу