wd wp Пошук:

Рычард Ніл Фрыман

Музей і мастацкая галерэя Дэрбі, 1900 год.

Ры́чард Ніл Фры́ман (англ.: Richard Knill Freeman, 1840, Лондан — 1904[3]) — брытанскі архітэктар, які пачаў сваю кар’еру ў Дэрбі і далей пераехаў у Болтан (Ланкашыр)[3], працаваўшы ў віктарыянскім гатычным стылі[4]. Усяго ён працаваў прыблізна над 140 будынкамі, больш за палову якіх хоць часткова захаваліся[5]. Сярод яго работ — цэрквы, дамы, рэстаўрацыі, школы, музеі[6].

У 1874 годзе Фрыман спраектаваў шэраг пірсаў у Блэкпуле, у 1876 годзе пабудаваў будынак Музея і мастацкай галерэі Дэрбі. У 1882 годзе ён выйграў першы тур спаборніцтва Музея навук і мастацтваў у Дубліне (Нацыянальнага музея Ірландыі) «за дызайн будынка чатырохкутнай формы з мансардным дахам»[7]. У 1884 годзе ён пабудаваў у Маскве Англіканская царква Святога Андрэя, «тыповую англійскую царкву ў віктарыянскім стылі»[6].

Царква святой Троіцы ў Блэкпуле і Касцёл святога Лаўрэнція ў Прэстане былі дабудаваныя ў 1895 годзе[8]; акрамя таго, ён пабудаваў царкву святой Маргарыты ў Холінгсвудзе, рэстаўрыраваў царкву ва Уорслі і спраектаваў лякарню[3].

Фрыман уваходзіў у Манчэстэрскі саюз архітэктараў (англ.: Manchester Society of Architects) і быў яго прэзідэнтам у 1890-91 гады[5].

Сын Фрымана, Фрэнк Рычард (Frank Richard Freeman, 1870—1934) таксама стаў архітэктарам, як і бацька. Пад брэндам Freeman & Son ён працягнуў працу свайго бацькі і пабудаваў некалькі цэркваў у падобным на бацькоўскі стылі[5].

Зноскі

  1. Richard Knill Freeman // Dictionary of Scottish Architects Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Richard Knill Freeman // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Transactions of the Lancashire and Cheshire Antiquarian Society, Volume 22. Lancashire and Cheshire Antiquarian Society. 1905. p. 228. http://books.google.com/books?id=X5hHAAAAYAAJ&q=richard+knill+freeman&dq=richard+knill+freeman&hl=en&ei=BhRwTaWUFcKKhQecobFR&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=8&ved=0CEsQ6AEwBw.
  4. Provisional List of Buildings (нявызн.) (недаступная спасылка). David French. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 March 2011.
  5. 1 2 3 French, David. Richard Knill Freeman (нявызн.) (недаступная спасылка). David French (2009). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 March 2011.
  6. 1 2 History of St Andrew’s (нявызн.) (недаступная спасылка). St Andrew’s Anglican Church Moscow. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 March 2011.
  7. Freeman, Richard Knill (нявызн.) (недаступная спасылка). Dictionary of Irish Architects. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2022. Праверана 3 March 2011.
  8. 1985 – Church of St Lawrence, Barton, Preston, Lancashire (нявызн.) (недаступная спасылка). Archiseek (2011). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2012. Праверана 3 March 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1904 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе