wd wp Пошук:

Рычард Брэнт Талі

Рычард Брэнт Талі (англ.: Richard Brent Tully; нарадзіўся ў 1943) — астраном з Астранамічнага інстытута[en] ў Ганалулу (Гаваі, ЗША).

Спецыялізацыя Талі — астрафізіка галактык. Разам з Дж. Рычардам Фішэрам[en], у працы Новы метад вызначэння адлегласцей да галактык[5], ён увёў вядомую залежнасць Талі-Фішэра[en] паміж яркасцю спіральных галактык (прапарцыйнай масе іх зорак) і амплітудай іх ратацыйных крывых. Гэта залежнасць дала магчымасць рабіць даволі дакладныя ацэнкі адлегласцей да галактык. Складзены ім у 1988 годзе Каталог блізкіх галактык (англ.: The Nearby Galaxies Catalog) утрымлівае трохмерныя каардынаты 68 тысяч найбліжэйшых да Зямлі галактык. На аснове гэтых даных была пабудавана мадэль размяшчэння галактык у кубе з бокам у 700 мільёнаў светлавых гадоў і з цэнтрам у Зямлі. Візуалізацыя гэтых даных была аформлена ў выглядзе камп’ютарнай праграмы-планетарыя «Starry Night Pro[en]», даныя ў якой называюцца Базай Талі (англ.: Tully Database). У гэтай базе знаходзіцца гіперструктура, якой Талі даў назву «комплекс звышскопішчаў Рыб-Кіта»[6][7].

У 2014 годзе Талі склаў трохмерную карту гравітацыйна звязанага звышскопішча, якое змяшчае наша Звышскопішча Дзевы, і назваў яго Ланіякея.

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.nature.com/nature/journal/v513/n7516/fig_tab/nature13674_SF3.html
  2. http://www.nature.com/nature/journal/v513/n7516/fig_tab/nature13674_SF2.html
  3. http://www.nature.com/nature/journal/v513/n7516/fig_tab/nature13674_SF1.html
  4. The Academic Family Tree — 2005.
  5. «A New Method of Determining Distances to Galaxies» // Astronomy and Astrophysics, Vol. 54, No. 3, February, 1977(англ.)
  6. Massive Clusters of Galaxies Defy Concepts of the Universe N.Y. Times Tue. November 10, 1987(англ.)
  7. Map of the Pisces-Cetus Supercluster Complex Архівавана 30 снежня 2008.(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таронта
Катэгорыя·Астрафізікі ЗША
Катэгорыя·Постаці Гаваяў
Катэгорыя·Пазагалактычная астраномія
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Мэрылендскага ўніверсітэта ў Каледж-Парку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных