wd wp Пошук:

Рычард Борчэрдс

Рычард Юэн Борчэрдс (англ.: Richard Ewen Borcherds, нар. 29 лістапада 1959) — брытанскі матэматык, лаўрэат міжнародных прэмій. Знакаміты работамі ў галіне тэорыі рашотак, тэорыі лікаў, тэорыі груп і бясконцамерных алгебр, а таксама сваім адукацыйным матэматычным каналам на ютубе.

Біяграфія

Рычард Борчэрдс нарадзіўся ў 1959 годзе ў Кейптаўне. Яго бацька быў доктарам фізікі і выкладаў фізіку ў Кейптаўнскім універсітэце; двое з трох братоў Рычарда сталі выкладчыкамі матэматыкі. Калі Рычарду быў адзін год, яго сям’я перабралася з Паўднёвай Афрыкі ў Вялікабрытанію, і пасялілася ў Бірмінгеме, дзе бацька Рычарда стаў выкладчыкам фізікі ў Бірмінгемскім універсітэце.

Рычард з дзяцінства наведваў школу Караля Эдуарда ў Бірмінгеме, дзе захапіўся шахматамі, і ў 14-гадовым узросце стаў чэмпіёнам Мідленда сярод асоб маладзейшых за 21 год. Пасля заканчэння школы ён паступіў у Трыніці-каледж (Кембрыдж), дзе пасля атрымання ступені бакалаўра напісаў пад кіраўніцтвам Джона Конвея дысертацыю «Рашэткі Ліча і іншыя рашоткі», паспяхова абароненую ў 1985 годзе.

Пасля заканчэння каледжа Рычард Борчэрдс працягнуў працаваць у ім жа, аднак у 1987—1988 гадах працаваў дацэнтам у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (ЗША). Пасля гэтага ён зноў працаваў у Кембрыджы, а ў 1993 годзе стаў прафесарам матэматыкі ў Берклі. У 1996 годзе ён зноў вярнуўся ў Кембрыдж, а ў 1999 зноў адправіўся працаваць у Берклі.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кейптаўне