wd wp Пошук:

Рычард Аркрайт малодшы

Рычард Аркрайт малодшы (англ.: Richard Arkwright junior, 19 снежня 1755 — 23 красавіка 1843[3]) — сын Рычарда Аркрайта з Кромфарда, Дэрбішыр; крэдытор і сябар Самуэля Алдкноў (Samuel Oldknow), кіраўнік, і шэрыф Дэрбішыра ў 1801 годзе[4]. Яго сын Кэптайн Аркрайт (Captain Arkwright) ажаніўся з Фрэнсіс Кембл (Francis Kemble), дачкой вядомага кіраўніка тэатра Стэфана Кембла (Stephen Kemble).

Рычард Аркрайт малодшы быў разам са сваёй жонкай Мэры і дачкой Эн намаляваны на партрэце Джозэфам Райтам. Партрэт быў напісаны ў 1790 годзе, і быў задуманы як дадатак да партрэта Сэра Рычарда, выкананага таксама Райтам. Партрэт лічыўся лепшай з чатырох карцін, якія віселі ў сталовай фамільнага маёнтка Аркрайтаў, у замку Уілерслі. Карціна была арандаваная ў калекцыю Музея і мастацкай галерэі Дэрбі, і была прададзеная 29 лістапада 2001 на аўкцыёне ў Сотбіс[5].

Зноскі

  1. 1 2 Kindred Britain
  2. Lundy D. R. The Peerage
  3. Cromford Arkwright family
  4. Burkes Genealogical and Heraldic History of the Landed Gentry (1847)
  5. Derbyshire.gov.uk accessed 2 June 2008
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 1843 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Манчэстэры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны 1790 года
Катэгорыя·Памерлі 23 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны Джозефа Райта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1755 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу