wd wp Пошук:

Рыцец

Ры́цец[1] (трансліт.: Ryciec, руск.: Рытец) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчаны за 76 км на поўдзень ад Брэста, 7 км ад чыгуначнай станцыі Уладава (Польшча).

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).

Гісторыя

У 19 стагоддзі вядомы як хутар у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіў у склад фальварка Орхава. У 1870 годзе адносіўся да Орхаўскай сельскай грамады.

У 1905 годзе хутар і вёска ў Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU), стар. 87.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Тамашоўскі сельсавет
Населеныя пункты Брэсцкага раёна