wd wp Пошук:

Рыхард фон Шуберт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шуберт.

Ры́хард фон Шу́берт (ням.: Adolf Louis Theodor Richard von Schubert; 19 красавіка 185013 мая 1933) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік.

Біяграфія

У 1867 годзе ўступіў у 7-ы піянерны батальён, З 1868 года служыў у артылерыі. Удзельнік франка-прускай вайны 1870—71. У 187578 гадах вучыўся ў Ваеннай акадэміі ў Берліне. З 1879 годзе служыў у Генштабе, у 1888-91 — у Вялікім Генштабе. З 1895 года камандзір 30-га палявога артылерыйскага палка, з 1899 года — 16-й, затым 33-й палявой артылерыйскай брыгады, з 1902 года — 39-й дывізіі. З 1904 года быў начальнікам штаба II АК. З 1906 года губернатар Ульма. З 1907 года інспектар палявой артылерыі, а з 1911 года ў рэзерве.

Першая сусветная вайна

З пачаткам вайны 2 жніўня 1914 года прызначаны камандзірам XIV рэзервовага корпуса ў складзе 7-й арміі генерала Ёзаса фон Хеерынга. Дзейнічаў у Вагезах. Пасля прызначэння генерала Паўля фон Гіндэнбурга камандуючым 9-й арміяй у перыяд з 18 верасня па 8 кастрычніка 1914 года камандаваў 8-й арміяй на Усходнім фронце, знаходзячыся ў падначаленні Гіндэнбурга і маючы задачай забеспячэнне абароны Усходняй Прусіі ў выпадку магчымага рускага наступу. Пры гэтым 8-я армія была значна аслаблена, бо найбольш баяздольныя часткі перададзеныя ў 9-ю армію. 27 кастрычніка 1914 года прыняў камандаванне над XXVII рэзервовым корпусам у Фландрыі. З 28 жніўня 1916 года камандуючы 7-й арміяй у Францыі. З 11 сакавіка 1917 года атрымаўшы званне генерал-палкоўнік быў пераведзены ў рэзерв.

22 жніўня 1916 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Памерлі 13 мая
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Велікапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1850 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры «Ордэна Кароны» (Прусія)
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла Вялікі крыж
Катэгорыя·Памерлі ў Марбургу
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі (Германская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа