wd wp Пошук:

Рыкард Сандлер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сандлер. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Рыкард Ёханес Сандлер (шведск.: Sandler Johannes Rickard; 29 студзеня 1884 — 12 лістапада 1964) — шведскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з лідараў Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі.

Біяграфія

У 1912—1914 гадах быў рэдактарам часопіса «Тыдэн». З 1912 па 1917 год абіраўся членам ніжняй палаты Рыксдага, з 1919 года — член верхняй палаты. У 1918—1920 гадах статс-сакратар міністэрства фінансаў. У 1920-я гады Р. Сандлер некалькі разоў займаў высокія пасады ў шведскім ўрадзе — міністра фінансаў (1920), міністра без партфеля (1921—1923), міністра гандлю (кастр. 1924 — студз. 1925) і прэм’ер-міністра (студз. 1925 — чэрв. 1926). Калі сацыял-дэмакраты ў 1932—1936 і 1936—1939 гадах фарміравалі ўрад у Швецыі, Р. Сандлер займаў пасаду міністра замежны спраў у верасні 1932 — снежні 1939 года, з перапынкам на некалькі месяцаў летам 1936 года. У 1939 годзе, у знак пратэсту выйшаў са складу ўрада, бо лічыў, што Швецыя аказвае недастатковую падтрымку Фінляндыі ў час савецка-фінляндскай вайны.

Аўтар перакладу трох тамоў «Капітала» К. Маркса на шведскую мову, працы пра СССР «Практычнае ажыццяўленне сацыялізму» і інш. прац па сацыяльных пытаннях.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118999699 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 3 4 5 Rickard J Sandler — 1917.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118999699 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Швецыі
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 лістапада
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме