wd wp Пошук:

Рыкарда Іван Радрыгес Арая

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Рыкарда Іван Радрыгес Арая (ісп.: Ricardo Iván Rodríguez Araya; нар. 25 жніўня 1992, Цюрых, Швейцарыя) — швейцарскі футбаліст іспана-чылійскага паходжання, крайні абаронца італьянскага клуба «Тарына» і нацыянальнай зборнай Швейцарыі.

Клубная кар’ера

За клуб «Цюрых» Радрыгес дэбютаваў 21 сакавіка 2010 года, выйшаўшы на замену траўмаванаму партнёру. Гульцу на той момант было ўсяго 17 гадоў. 5 красавіка абаронца ўжо згуляў поўны матч у цюрыхскім дэрбі супраць «Грасхопера». З наступнымі сезонамі Рыкарда атрымліваў усё больш гульнявой практыцы. А паводле апытання сярод заўзятараў клуба ў сезоне 2011/2012 стаў найлепшым футбалістам клуба.

13 студзеня 2012 года за 7,5 мільёнаў еўра ігрок быў падпісаны нямецкім «Вольфсбургам». У хуткім часе абаронца стаў іграком асноўнага складу. Дэбют іграка прыпаў на хатнюю перамогу над «Кёльнам» з лікам 1:0[3].

8 чэрвеня 2017 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Радрыгеса ў «Мілан», з якім абаронца падпісаў чатырохгадовы кантракт[4]. У студзені 2020 года на правах арэнды далучыўся да нідэрландскага ПСВ[5].

У жніўні 2020 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Тарына»[6].

Міжнародная кар’ера

7 кастрычніка 2011 года дэбютаваў у складзе зборнай Швейцарыі ў матчы супраць зборнай Уэльса, але дэбют апынуўся няўдалым, бо швейцарцы трывалі паражэнне з лікам 0:2.

Дасягненні

«Вольфсбург»:

Зноскі

  1. Ricardo Rodríguez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. RICARDO RODRIGUEZ // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Polter versüßt Magaths Debütantenball. Kicker.
  4. «Милан» объявил о подписании 4-летнего контракта с Рикардо Родригесом. by.tribuna.com.
  5. Защитник «Милана» Родригес арендован ПСВ. by.tribuna.com.
  6. «Милан» продал Рикардо Родригеса «Торино» за 3 млн евро. by.tribuna.com.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цюрыху
Катэгорыя·Ігракі ФК Цюрых
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Швейцарыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК ПСВ
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарына
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Швейцарыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Вольфсбург