Рыдзіге́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Рыдзігерава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Рыдзігераўка. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя Перыноўскага сельсавета[1]. 19 студзеня 1960 года ў склад Любанскага сельсавета перададзены вёскі Барсукова і Перунова[2]. Пасля скасавання Ленінскага раёна 20 студзеня 1960 года ўвайшоў у склад Лунінецкага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Рыдзігерава.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1243 чалавекі[3], 97,3 % — беларусы[4].