wd wp Пошук:

Рыдан

Рыдан - у беларускім фальклоры князь, які ператварыўся ў раку Дзвіну.

Змест легенды

Князь Рыдан славіўся сваім незлічоным багаццем, вянцом якога была залатая карона, схаваная за дванаццаццю дзвярыма, дванаццаццю замкамі. Калі карону выносілі на свет, то ад яе ззяння ноч ператваралася у дзень, зіма - ў лета. Але князі-суседзі скралі цудоўную карону за дапамогай чараўнікоў і знахараў: калі тыя краналіся замкоў разрыў-травой - замкі адчыняліся, калі сеялі сон-траву - уся варта засынала.

Рыдан паслаў наўздагон свайго сына Дняпра. Той пабег хутка, але пачаў выбівацца з сіл. Пачуў гэта Рыдан і паслаў на дапамогу другога сына - Сожа. Бацька доўга чакаў сыной, але, не дачакаўшыся, сумна прамовіў: “Бадай нам, дзеткі, слязьмі разліцца”. Але як раз тады ішоў такі момант, калі ўсё, што сказана, адразу здзесніваецца. Князь-бацька і яго сыны ператварыліся ў рэкі. Дняпро пацёк садамі і лугамі, Сож - балотамі і імхамі, а былы князь Рыдан (цяпер Дзвіна) - куды вочы глядзяць.

Этымалогія імя

Імя “Рыдан” паходзіць ад сярэдневечнай назвы Дзвіны - “Эрыдан”.

Спасылкі

“Сож” на сайце “Родныя вобразы”(недаступная спасылка)

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Беларускі фальклор
Катэгорыя·Заходняя Дзвіна
Катэгорыя·Легендарныя кіраўнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Эпанімы