wd wp Пошук:

Рыгор Фёдаравіч Нагорны

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нагорны. Рыгор Фёдаравіч Нагорны (5 снежня 1925, вёска Пранчакі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць —  3 лістапада 1963, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, кулямётчык; намеснік камандзіра стралковага аддзялення 1350-га стралковага палка 234-й стралковай дывізіі, чырвонаармеец.

Біяграфія

Нарадзіўся 5 снежня 1925 года ў вёсцы Пранчакі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус. Адукацыя сярэдняя.

У Чырвонай Арміі і на фронце ў Вялікую Айчынную вайну з верасня 1944 года.

Кулямётчык 1350-га стралковага палка чырвонаармеец Рыгор Нагорны 21 студзеня 1945 года ў баі на подступах да горада Цютц непрыкметна падкраўся да варожага дзоту і закідаў яго гранатамі, забяспечыўшы прасоўванне наперад сваіх падраздзяленняў. У гэтым жа баі знішчыў двух праціўнікаў і траіх узяў у палон.

Загадам па 234-й стралковай дывізіі № 013 ад 21 студзеня 1945 года адразу пасля бою чырвонаармеец Нагорны Рыгор Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Намеснік камандзіра стралковага аддзялення 1350-га стралковага палка чырвонаармеец Рыгор Нагорны 26 лютага 1945 года ў баі за населены пункт Швансьбек, размешчаны за 69 кіламетраў на поўнач ад германскага горада Ландсберг, наступаючы у ланцугу стралкоў, з кулямёта забіў да дзесяці праціўнікаў, гранатамі разбіў два агнявыя пункты.

1-2 сакавіка 1945 года падчас прарыва абароны ворага каля населенага пункта Іахан, размешчанага за 62 кіламетры на поўнач да Ландсберга, чырвонаармеец Нагорны меткім агнём знішчыў вялікую колькасць праціўнікаў, 4 сакавіка 1945 года ў баі за германскі горад Штадгард разам з іншымі байцамі падраздзялення знішчыў два кулямёты і падавіў яшчэ дзве агнявыя кропкі праціўніка.

Загадам па 61-й арміі 26 мая 1945 года чырвонаармеец Нагорны Рыгор Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

26-29 сакавіка 1945 года ў ходзе знішчэння варожай групоўкі на беразе праліва Вай дэ-Штрэве каля населеных пунктаў Швабах і Лангенберг, размешчаных у 12-і кіламетрах на поўнач ад горада Шчэцін намеснік камандзіра стралковага аддзялення 1350-га стралковага палка чырвонаармеец Рыгор Нагорны прыцэльным агнём знішчыў тры варожых кулямёта і знішчыў больш за дзесяць праціўнікаў, спрыяючы выкананню агульнай баявой задачы.

Загадам па 234-й стралковай дывізіі ад 20 красавіка 1945 года чырвонаармеец Нагорны Рыгор Фёдаравіч паўторна узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

У 1948 Р. Ф. Нагорны дэмабілізаваны. Вярнуўся на радзіму. Член ВКП/КПСС з 1951 года. З 1948 года працаваў настаўнікам фізкультуры ў Дарэўскай сярэдняй школе, старшынёй Дарэўскага сельскага Савета, падатковым інспектарам у Ляхавіцкім раённым фінансавым аддзеле.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 жніўня 1955 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі Нагорны Рыгор Фёдаравіч пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

З 1956 Р. Ф. Нагорны жыў у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці Беларусі, працаваў шаферам на мясцовай аўтабазе. Памёр 3 лістапада 1963 года, на 38-м годзе жыцця.

Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Рыгор Фёдаравіч Нагорны на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Григорий Фёдорович Нагорный на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 3 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы II ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы I ступені
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Баранавічах