wd wp Пошук:

Рыгор Уладзіміравіч Дворак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дворак. Рыгор Уладзіміравіч Дворак (нар. 4 жніўня 1957, в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі чыгуначнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту.

Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў манцёрам пуці Калінкавіцкай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі, дзяжурным па парку і пасту, загадчыкам грузавога двара станцыі Калінкавічы Беларускай чыгункі, намеснікам начальніка станцыі Калінкавічы Беларускай чыгункі, начальнікам станцыі Калінкавічы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі», начальнікам транспартна-экспедыцыйнага рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельчыгункатранс», першым намеснікам начальніка транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Начальнік транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Зноскі

  1. Дворак Рыгор Уладзіміравіч Архівавана 18 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Чыгуначнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазырскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе