У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мясаедаў. Рыгор Рыгоравіч Мясаедаў (руск.: Григо́рий Григо́рьевич Мясое́дов; 1834, в. Панькова — 1911, Палтава) — рускі жывапісец.
Вучыўся ў Аляксея Тарасавіча Маркава і Цімафея Андрэевіча Нефа ў Пецярбургскай АМ (1858-62; пенсіянер у Германіі, Італіі і Францыі ў 1863-68; сапраўдны член з 1893 года). Адзін з арганізатараў і актыўных дзеячаў Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. Творчасць прысвечана побыту сялян («Земства абедае», 1872, Траццякоўская галерэя), («Касцы», 1887, Рускі музей). Звяртаўся таксама да гістарычных тэм.