wd wp Пошук:

Рыгор Паўлавіч Сушчэня

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сушчэня. Рыгор Паўлавіч Сушчэня (10 красавіка 1918, в. Рэдкавічы, Любанскі раён, Мінская вобласць — 27 лістапада 1989) — удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, работнік сельскай гаспадаркі (кіраўнік трактарнай брыгады), Герой Сацыялістычнай Працы (1951),

Біяграфія

Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. Працоўную дзейнасць пачаў у мясцовым калгасе «Зара камуны», затым працаваў на Любанскай машынна-трактарнай станцыі (МТС). У кароткі тэрмін навучыўся асноўным відам палявых работ, стаў адным з лепшых механізатараў.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны застаўся на акупіраванай тэрыторыі і актыўна ўключыўся ў барацьбу з захопнікамі. У складзе мясцовай групы супраціўлення збіраў зброю, ладзіў дыверсіі па зрыве паставак сельскагаспадарчай прадукцыі для нямецкай арміі і канфіскацыі маёмасці ў насельніцтва. У канцы чэрвеня 1942 года падпольшчыкі ўліліся ў партызанскі атрад імя А. Труцікава, які ў снежні таго ж года ўвайшоў у склад партызанскай брыгады імя В. У. Куйбышава.

Пасля вызвалення раёна ўзначаліў трактарную брыгаду Любанскай МТС, зонай абслугоўвання якой сталі палі калгаса «Чырвоная змена».

Пасля скасавання МТС у 1958 годзе працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады ў родным калгасе «Чырвоная змена», а з 1962 года быў звеннявым механізаванага бульбаводчага звяна. Па стане здароўя ў 1966 годзе быў пераведзены на пасаду загадчыка майстэрні калгаснага трактарнага парку. У 1968 годз выйшаў на адпачынак.

Узнагароды

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 ліпеня 1951 года за атрыманне ў 1950 г. высокіх ураджаяў каранёў кок-сагызу Рыгору Паўлавічу Сушчэні было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ-й ступені, медалямі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любанскім раёне
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»