wd wp Пошук:

Рыгор Міхайлавіч Служыцель

Рыгор Міхайлавіч Служыцель (руск.: ; нар. 8 ліпеня 1983, Масква, СССР) — расійскі пісьменнік і акцёр. Лаўрэат прэміі Вялікая кніга[ru] 2019 года за свой дэбютны раман «Дні Савелія».

Біяграфія

Адукацыя

У 12 гадоў Рыгор Служыцель паступіў у Маскоўскую міжнародную кінашколу, якую скончыў у 1999 годзе. У 15 гадоў паступіў у «Шчукінскае вучылішча», аднак пасля быў адлічаны. У 17 гадоў некалькі месяцаў працаваў у «Новай газеце», дзе дапамагаў рабіць стужку навін. У 2005 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт ДІТМа (майстэрня Сяргея Женовача)[1].

Кар’ера акцёра і музыканта

З 2005 года Рыгор Служыцель з’яўляецца акцёрам тэатра «Студыя тэатральнага мастацтва». Таксама ён сыграў некалькі эпізадычных і другарадных роляў у серыялах і кароткаметражных фільмах. З’яўляецца салістам музычнай кавер-групы «O’Casey»[2].

Кар’ера пісьменніка

Вядомасць Рыгору Служыцелю прынёс дэбютны раман «Дні Савелія», выдадзены ў 2018 годзе, у якім паказана жыццё ў сучаснай Маскве вачыма галоўнага героя, вулічнага ката Савелія[3]. У 2019 годзе кніга заняла другое месца ў галасаванні журы прэміі «Вялікая кніга»[4], а таксама заваявала спецыяльны прыз «Выбар чытачоў» прэміі «Ясная Паляна»[5]. Праз год раман заняў першае месца ў літаратурнай намінацыі Маскоўскай Арт-прэміі[6].

Зноскі

  1. Токарева, Марина Дни Служителя(руск.) . Новая газета (14 ліпеня 2018). Праверана 7 лютага 2021.
  2. Хэдлайнер ЮУКЯ-2020 Григорий Служитель — о везении, музыке и возможности выбирать(руск.) . KP.RU (7 жніўня 2020). Праверана 7 лютага 2021.
  3. Могулевцева, Юлия Коты уходят в город(руск.) . Литературная газета (26 снежня 2018). Праверана 7 лютага 2021.
  4. Визель, Михаил Названы лауреаты премии “Большая книга”(руск.) . Российская Газета (10 снежня 2019). Праверана 7 лютага 2021.
  5. Визель, Михаил Толстой до Большого театра доведет(руск.) . Российская Газета (16 кастрычніка 2019). Праверана 7 лютага 2021.
  6. Кот Савелий выиграл Московскую Арт-премию(руск.) . ГодЛитературы.РФ (21 лістапада 2020). Праверана 7 лютага 2021.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Піьсменнікі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі ДІТМа