wd wp Пошук:

Рыгор Васілевіч Булацкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Булацкі. Рыгор Васілевіч Булацкі (5 мая 1921, в. Мачулкі, Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці — 8 лютага 1999, Мінск) — беларускі гісторык, журналіст[1]. Доктар гістарычных навук (1971), прафесар (1973).

Біаграфія

У 1939 паступіў на гістарычны факультэт БДУ, але быў прызваны ў Чырвоную Армію. У жніўні 1941 г. скончыў Мелітопальскае авіяцыйнае вучылішча, накіраваны на Далёкім Усходзе. Разам з аднапалчанамі, В. Ульянавым і А. Пятровым, купіў самалёт на якім яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях[1] на тэрыторыі Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстрыі. У 1946 дэмабілізаваны па інваліднасці.

Скончыў БДУ (1951), вучыўся ў аспірантуры[1]. Працаваў у шматтыражнай газеце БДУ, з 1954 — старшым выкладчыкам, намеснікам дэкана філфака і загадчыкам аддзялення журналістыкі, з 1961 — загадчык кафедры, адначасова з 1963 — дэкан філалагічнага факультэта[1], у 1967—1981 — дэкан факультэта журналістыкі[1].

Навуковая дзейнасць

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя беларускай журналістыкі, публіцыстычная дзейнасць некаторых беларускіх пісьменнікаў, рабселькораўскі рух на Беларусі і інш.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т. л. больш за 20 манаграфій, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Пад кіраўніцтвам Р. Булацкага абаронены звыш 40 кандыдацкіх, пры яго ўдзеле — 3 доктарскія дысертацыі.

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі, у т.л. «За вызваленне Будапешта», «За вызваленне Бухарэста». Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1980) і Саюза журналістаў БССР (1995).

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Булацкий Григорий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 89. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі 8 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
Катэгорыя·Выкладчыкі факультэта журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Дэканы філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Дэканы факультэта журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ