wd wp Пошук:

Рыгор Барысавіч Зыбайла

Рыгор Барысавіч Зыбайла (15 верасня 191315 лістапада 1987) — беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч. Сябра ЦК Беларускай незалежніцкай партыі[1], удзельнік Першага штурмавога ўзводу, афіцэр БКА, дэсантнага батальёну «Дальвіц», намеснік старшыні Беларускай народнай cамапомачы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Заходняй Беларусі. Атрымаў адукацыю ляснога інжынера[2]. Як польскі грамадзянін, быў прызваны ў польскую армію, удзельнічаў у абарончай вайне Польшчы супраць Трэцяга рэйху. Быў палонены нямецкімі войскамі. Пасля вызвалення з палону далучыўся да канспірацыйнай сеткі БНП[3]. Працаваў у Беларускім камітэце ў Бялай-Падлясцы. Пасля стаў вайскоўцам 1-га Беларускага штурмавога ўзводу. З восені 1941 года кіраўнік Слонімскага акруговага камітэту БНС. За пратэсты супраць нямецкіх рэпрэсіяў у дачыненні мірнага насельніцтва быў зняты з пасады і адпраўлены на работу ў Дзярэчын. Летам 1943 года пераехаў у Мінск, дзе выконваў абавязкі намесніка старшыні БНС. У 1944 годзе становіцца афіцэрам БКА. Браў удзел у падрыхтоўцы батальёну «Дальвіц»[4]. Пасля аперацыі «Баграціён» ён са сваім падраздзяленнем перакінуты ў Францыю, але там перайшоў на бок французскіх партызан[2].

Пасля Другой сусветнай вайны жыў у Францыі. Некаторыя беларускія эміграцыйныя выданні (напрыклад, кніга «Другі Ўсебеларускі Кангрэс») падаюць, што Зыбайла нібыта быў расстраляны контрвыведкаю польскай арміі Андэрса ў Марселі ў 1945 годзе. Нібыта, пасля таго, як у яго знайшлі фотакартку, дзе ён быў у форме афіцэра БКА. Барыс Данілюк згадаў, што ў пачатку 1947 года ў французскую зону акупацыі Германіі прыязджаў Старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык: «ён расказаў, што даведаўшыся пра перадачу Зыбайлы палякам, звярнуўся да польскага прэзідэнта Рачкевіча, з якім тады ішлі дыпламатычныя гутаркі БНР, каб той загадаў Зыбайлу выпусціць. Рачкевіч гэткі загад выдаў, але ўжо было запозна, бо Зыбайлу самавольна застрэліў нейкі польскі шавініст…»[4].

Аднак Зыбайла ня быў расстраляны: па адной з версіяў гісторыя з «расстрэлам» дазваляла Зыбайле знікнуць, каб пазбегнуць палявання савецкіх агентаў. Віктар Сікора, са словаў людзей, якія былі ў зняволенні разам з Зыбайлам, успамінае, што той выкладаў у сакрэтнай школе, дзе рыхтаваліся людзі для антыбальшавіцкай барацьбы. Па адной інфармацыі Рыгор Зыбайла атрымаў прапанову працаваць у нейкай сакрэтнай установе на Захадзе, аднак пасля быў затрыманы савецкай контрвыведкай і этапаваны ў Мінск[2]. Па іншай інфармацыі Рыгор Зыбайла сам, праз Чэхаславакію вярнуўся на радзіму, дзе і быў затрыманы[4].

Пра свае допыты Рыгор Зыбайла распавядаў так:

«Мяне следчы пытаецца: «Почему ты изменил родине?». А я яму гавару: «Якая «родина»?! У мяне Радзіма — Беларусь, а не Савецкі Саюз! Я ў вас ніколі ня жыў і не лічу Савецкі Саюз сваёю Радзімаю. А сваёй Беларусі я ніколі ня здраджваў!»[4].

Быў асуджаны на шматгадовы тэрмін зняволення ў канцлагерах. У Беларусь вярнуўся ў 1950-х. Працаваў будаўніком[4].

Памёр 15 лістапада 1987 года ў в. Яглевічы Івацэвіцкага раёна, пахаваны там жа.

Зноскі

  1. Сяргей Ёрш Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
  2. 1 2 3 ЗЫБАЙЛА Рыгор Барысавіч.
  3. Беларускі нацыянальны рэзыстанс у гады Другой сусьветнай вайны.
  4. 1 2 3 4 5 Пра лёс Рыгора Зыбайлы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц»
Катэгорыя·Памерлі ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Члены 1-га Беларускага штурмавога ўзводу
Катэгорыя·Члены Саюза беларускай моладзі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Беларускай народнай самапомачы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны