wd wp Пошук:

Рухчанскае

Рухча́нскае — возера ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, за 19 км на паўночны захад ад горада Столін, на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Рухча 2. Адносіцца да басейна ракі Стыр. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Рухчанскі».

Плошча паверхні 0,219 км², даўжыня 0,62 км, шырыня 0,45 км. Найбольшая глыбіня 1,9 м, сярэдняя — 0,6 м. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Аб’ём вады 0,15 млн м³. Дно сапрапелістае. На паўднёвым усходзе ўпадае ручай. У выніку меліярацыі значна абмялела і зарастае. Маюцца вялікія паклады сапрапелю.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Басейн Стыра
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Столінскага раёна