wd wp Пошук:

Рутара Хасімота

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Рутара Хасімота (29 ліпеня 1937 — 1 ліпеня 2006) — японскі палітычны дзеяч, у перыяд з 11 студзеня 1996 г. па 30 ліпеня 1998 займаў пасаду Прэм’ер-міністра Японіі.

Біяграфія

Хасімота атрымаў вышэйшую адукацыю ў Універсітэце Кэё, дзе навучаўся на палітолага. У 1963 годзе стаў дэпутатам японскага парламента. У 1989 годзе ён стаў міністрам фінансаў, а ў 1994 заняў пост знешняга гандлю і прамысловасці. У верасні 1995 года быў абраны лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.

Хасімота узначальваў японскі ўрад у перыяд з 1996 па 1998 год. У галіне знешняй палітыкі ў гэты час была адзначана актывізацыя дыялогу з Расіяй. На перамовах з Барысам Ельцыным Хасімота заяўляў, што абодвум краінам неабходны мірны дагавор, але ў той жа час мірны дагавор не можа быць заключаны без рашэння праблемы межаў.

У 1998 годзе Хасімота сышоў у адстаўку, якая была выкліканая няўдалым выступам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі на выбарах у верхнюю палату парламента. На пасадзе прэм’ер-міністра яго змяніў Кэйдза Абуці. З 2000 па 2001 год Хасімота займаў пасаду дзяржаўнага міністра ў кабінеце Ёсіра Моры, вырашаючы пытанні адміністрацыйнай рэформы. Пасля адстаўкі Моры ў 2001 годзе, ён зноў балатаваўся на пасаду лідара ЛДП, але прайграў унутрыпартыйныя выбары Дзюн’іціра Каідзумі.

Зноскі

  1. 1 2 Hashimoto Ryutaro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ryutaro Hashimoto // Proleksis enciklopedija — 2009.
  3. 1 2 Ryutaro Hashimoto // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Акаяма
Катэгорыя·Пахаваныя ў Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Ліберальна-дэмакратычнай партыі (Японія)
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Токіа
Катэгорыя·Міністры фінансаў Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Японіі
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе