wd wp Пошук:

Русінская Вікіпедыя

Русінская Вікіпедыя (русін.: Русиньска Вікіпедія) — раздзел Вікіпедыі на русінскай мове, створаны 23 студзеня 2011 года[1]. Па стане на 11 лютага 2022 года ўтрымлівае 8 287 артыкулаў і займае 150-е месца ў спісе Вікіпедый па колькасці артыкулаў.[2]

Гісторыя

Першапачаткова раздзел існаваў у тэставым рэжыме ў рамках Вікіінкубатара[3] — праекта фонду Вікімедыя, прызначанага для тэставання новых моўных раздзелаў і праектаў[4]. Тэставы раздзел быў створаны яшчэ ў 2007 годзе, аднак амаль не развіваўся з-за адсутнасці актыўных удзельнікаў. Сітуацыя змянілася ў 2010 годзе пасля прыходу ўдзельніка Gazeb, які актыўна прыняўся ствараць новыя артыкулы.

У кастрычніку 2010 года моўным камітэтам было прынята рашэнне на карысць стварэння самастойнага раздзела на русінскай мове. Адкрыццё раздзела адбылося 23 студзеня 2011 года.

Зноскі

  1. Александр Мартыненко. «„Закарпатье“ проигрывает „Барселоне“ со счетом 2083:342509». «Еженедельник 2000» № 23 (561) 10 — 16 июня 2011 г. Архівавана 7 лістапада 2011.
  2. Metawiki:List of Wikipedias
  3. Русиньска вікіпедія ся родить во вікі-інкубаторї Архівавана 10 снежня 2010.
  4. Создана русинская Википедия — Викиновости

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2011 годзе
Катэгорыя·Славянскія Вікіпедыі
Катэгорыя·Раздзелы Вікіпедыі
Катэгорыя·Славянскія Вікіпедыі