wd wp Пошук:

Руслан Уладзіслававіч Зубкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зубкоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Руслан Зубкоў (нар. 24 лістапада 1991, Адэса) — украінскі футбаліст, паўабаронца польскага «Рух» з Хожава (у арэндзе з валачыскага «Аграбізнеса»).

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР адэскага «Чарнаморца». У 2009 годзе далучыўся да армянскага «Тытана», з якім выйграў Другую лігу. З 2010 года выступаў за авідзіяпальскі «Днестр», які пазней быў пераўтвораны ў «Адэсу». У 2012 годзе пераехаў у Азербайджан, падпісаўшы кантракт з АЗАЛам, але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду клубу «Туран». Пазней перайшоў у іншы азербайджанскі клуб «Араз-Нахчыван», з якім выйграў Першы дывізіён у сезоне 2013/14. У другой палове 2014 года выступаў за гэты клуб у Прэм’ер-лізе, аднак у лістападзе «Араз-Нахчыван» зняўся з турніру і быў расфарміраваны, а Зубкоў атрымаў статус свабоднага агента.

У пачатку 2015 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком марыупальскага «Ільічоўца». 27 лютага таго ж года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы з «Чарнаморцам» (0:0). Па заканчэнні сезона 2014/15, па выніках якога «Ільічовец» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, праходзіў прагляд у «Александрыі», але беспаспяхова. Другую палову 2015 года правёў у клубе Другой лігі «Рэал Фарма», а ў лютым 2016 года падпісаў кантракт з крапыўныцкай «Зоркай». Разам з «Зоркай» атрымаў перамогу ў Першай лізе 2015/16, пазней гуляў у яе складзе ў Прэм’ер-лізе. У студзені 2017 года пакінуў каманду.

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. У складзе «Нёмана» стаў адным з асноўных ігракоў, выступаў звычайна ў якасці цэнтральнага абаронцы. У другой палове сезона 2017 стаў радзей з’яўляцца ў складзе. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[3]. Амаль увесь сезон 2018 прапусціў з-за траўмы.

У пачатку 2019 года аднавіўся ад траўмы, у лютым праходзіў прагляд у «Мінску». У сакавіку 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Нёманам»[4]. У ліпені 2019 года далучыўся да клуба «Львоў».

У лютым 2020 года перайшоў у ровенскі «Верас», але згуляў толькі ў стыкавых матчах за выхад у Першую лігу. У жніўні 2020 года далучыўся да крэмэнчуцкага «Крэміня», а ў лютым 2021 года папоўніў склад краматорскага «Авангарда», які пазней змяніў назву на «Краматорск».

У лютым 2022 года далучыўся да «Аграбізнеса», а ў сакавіку на правах арэнды стаў іграком хожаўскага «Руха».

Дасягненні

Зноскі

  1. Ruslan Zubkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Украинский хавбек Зубков стал игроком “Немана”
  3. Якимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с “Неманом”
  4. “Неман” расстался с Зубковым

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Верас Роўна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Фарма
Катэгорыя·Ігракі ФК Марыупаль
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тытан Армянск
Катэгорыя·Ігракі ФК Туран Тавуз
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Хожаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Львоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Аграбізнес Валачыск
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Адэса
Катэгорыя·Ігракі ФК Араз-Нахчыван
Катэгорыя·Ігракі ФК АЗАЛ
Катэгорыя·Ігракі ФК Днестр Авідзіяпаль
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Краматорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Крэмінь Крэмэнчук
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Зорка Крапыўныцкы