wd wp Пошук:

Руская праўда П. І. Песцеля

«Руская праўда П. І. Песцеля», «Руская праўда, ці Запаветная дзяржаўная грамата вялікага народа расійскага, якая з’яўляецца запаветам для ўдасканалення Расіі і змяшчае верны наказ як для народа, так і для часовага вярхоўнага праўлення» — праграмны дакумент Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў. Распрацавана П. І. Песцелем да 1824 г. Упершыню надрукавана ў 1906 г. П. Е. Шчогалевым. З запланаваных 10-ці частак было напісана 5:

Прадугледжаныя пераўтварэнні

Дзяржаўны лад

Выканаўчая ўлада на месцах ажыццяўлялася адпаведным наместным кіраваннем.

Зямельнае пытанне

«Руская праўда» прадугледжвала: ліквідацыю прыгону; надзяленне сялян зямлёй пры частковым захаванні памешчыцкага землеўладання. Палова ворнай зямлі павінна выконваць сацыяльную функцыю прадухілення беднаты, для чаго яна павінна знаходзіцца ў супольнай уласнасці. Другую палову зямельнага фонду планавалася пакінуць ва ўласнасці абшарнікаў. Абшарніцкая зямля прызначалася для рэшты ў арэнду фермерам — «капіталістам земляробчага класа», якія павінны былі арганізаваць на ёй буйныя таварныя гаспадаркі з шырокім прыцягненнем наёмнай працы.

У цэлым размеркаванне зямлі паміж абшчынай і абшарнікамі па «Рускай праўдзе» прыкладна адпавядала склаўшайся ў той час прапорцыі. Так, напярэдадні сялянскай рэформы 1861 г. па шасці тыповым прыгонніцкім губерным (Казанскай, Варонежскай, Саратаўскай, Пскоўскай, Наўгародскай і Сібірскай) у фактычным распараджэнні сялян знаходзілася 43,3 % агульнай плошчы зямельных угоддзяў[1]. Такім чынам, за абшарнікамі павінна была захавацца пераважная частка займанай імі зямлі. Сам Песцель думаў наступнае:

Яшчэ горш — аддаць зямлю сялянам. Тут гаворка ідзе <…> пра капітал і асвету, а сяляне не маюць ні таго, ні іншага.[2]

Правы грамадзян

Літаратура

Зноскі

  1. Брюханов В. А. Трагедия России. Цареубийство 1 марта 1881 года. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2007. — С. 286.
  2. Там же. С. 200.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Канстытуцыйнае права
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0