wd wp Пошук:

Рускае Вусце

Рускае Вусце — сяло ў Алаіхаўскім улусе Якуціі ў вусці ракі Індыгірка. У часы СССР вёска называлася Палярны. Жыхары вёскі называюць сябе рускавусцінцамі і з’яўляюцца адной з найстаражытнейшых груп рускага народа ў Сібіры. Паходжанне, верагодна, з памораў. Іншая версія — перасяленцы з горада Зашыверск (Сярэдняя Індыгірка), уцекачы ад чорнай воспы. Рускавусцінцы былі пісьменныя. Існуюць сведчанні выкарыстання імі глаголіцы. У цяперашні час рускавусцінцы вылучаюцца ў асобную этнаграфічную групу рускіх.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты Якуціі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта