Рупе́йкі[1] (трансліт.: Rupiejki, руск.: Рупейки) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета.
Вядома з пачатку XVIIст. У 1796 г. належала плябаніі Ваўкавыскага касцёла і Юрыю Грабоўскаму, генералу войскаў ВКЛ. У 1836 г. духоўная вёска, 29 двароў, 134 жыхары. У 1914 г. 57 двароў, 337 жыхароў.
На 01.01.2004 г. 136 двароў, 353 жыхары.
Ёсць крама, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка.