wd wp Пошук:

Румынская Праваслаўная Царква

Румынская праваслаўная царква (рум.: Biserica Ortodoxă Română) — аўтакефальная памесная праваслаўная Царква, якая мае 7-е месца (або 8-е па версіі Маскоўскага Патрыярхата) у дыптыху аўтакефальных памесных Цэркваў. Мае юрысдыкцыю пераважна на тэрыторыі Румыніі.

Як і іншыя афіцыйна зарэгістраваныя рэлігійныя арганізацыі ў Румыніі, мае дэ-факта дзяржаўны статус: жалаванне духавенству выплачваецца з дзяржаўнай казны[2].

Сучасны стан

Складаецца з 5 мітраполій (мітрапалічных акруг), кожная з якіх уключае некалькі архібіскупаў і біскупаў; ёсць епархіі за мяжой.

296 манастыроў, 97 скітоў.

Налічвае каля 20 млн прыхільнікаў.

Вышэйшы орган улады — Свяшчэнны сінод, які складаецца з Прадстаяцеля (Патрыярха) і ўсіх архірэяў Царквы.

Прыходы заходняга абраду ў складзе Румынскага патрыярхата

Некалькі прыходаў у складзе Царквы выкарыстоўваюць пры багаслужэнні галіканскі абрад і адміністрацыйна падпарадкоўваюцца Румынскаму патрыярхату.

Гісторыя заходняга абраду ў Румынскай царкве пачалася ў 1972 годзе, каля пад яе амафор уступіла Французская праваслаўная каталіцкая царква. У 1993 годзе большая частка ФПКЦ выйшла са складу Румынскага патрыярхата, а для прыходаў, якія засталіся ў ім, у складзе складзе Румынскай епархіі Заходняй і Паўднёвай Еўропы, быў створаны адмысловы дэканат галіканскага абраду, на чале якога быў пастаўлены свяшчэннік Грыгорый (Бертран-Хардзі) (брат зрынутага епіскапа Германа). У Румынскім патрыярхаце засталося некалькі прыходаў у Францыі і адзін у Швейцарыі.

Асацыяцыя Хрысціянская Праваслаўная Царква Румыніі

Некананічная праваслаўная юрысдыкція, створаная ў Румыніі ў 2004 годзе, калі свяшчэннік Румынскай праваслаўнай царквы Іон Прэацяса быў узведзены ў епіскапы ўкраінскімі архіерэямі серафіма-генадзеўскай (секачоўскай) галіны катакомбнай царквы. За гэта ён быў выгнаны з Румынскай ПЦ і заснаваў новую юрысдыкцыю, якая атрымала рэгістрацыю. Вядзецца будаўніцтва манастыра ў сяле Капачэні. Знаходзіцца ў еўхарыстычных зносінах з Праваслаўнай царквой Італіі.

Зноскі

  1. В. Ф. Хулап Реформа календаря и пасхалии: история и современность.
  2. Румынское правительство удвоило зарплату патриарха Даниила, фактически уравняв ее с президентской Интерфакс.ru 22 ноября 2007 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Румынская праваслаўная царква