Ружынскі раён[1] (укр.: Ружинський район) — адміністрацыйная адзінка на паўднёвым усходзе Жытомірскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Ружын[1] (укр.: Ружин).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 27575 чалавек, плошча — 1002 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 31 сельскага саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 4 пасёлкі сельскага тыпу і 45 сёлаў.