Рудніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Красоўшчына.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рудніцына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. 15 лютага 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Красоўшчына. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Варонаўскага сельсавета[1].