У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аткінсан. Роўэн Себасцьян Аткінсан (англ.: Rowan Sebastian Atkinson; нар. 6 студзеня 1955, Консет, Дарэм) — англійскі акцёр-комік, найбольш вядомы ў свеце роляй містэра Біна ў аднайменным тэлесерыяле. Лаўрэат прэміі BAFTA (1989).
Роўэн Аткінсан нарадзіўся 6 студзеня 1955 года ў горадзе Консет, графства Дарэм, Англія, у сям’і фермера Эрыка Аткінсана і дырэктары буйнай кампаніі Элы Мэй.[3] У сям’і таксама раслі тры старэйшых брата Роўэна — Пол (сканаў у маленстве), Родні і Руперт.[4]
Будучы акцёр вучыўся ў школах Чорыстэр і Сэнт-Біс. У 1975 годзе скончыў Ньюкаслскі ўніверсітэт.[5]
Кар’ера Аткінсана ў якасці акцёра пачалася ў 1978 годзе, калі Роўэн стаў вядучым, сцэнарыстам і асноўным акцёрам радыёшоу «The Atkinson People».[6]
У 1990 годзе стартаваў паказ тэлесерыяла «Містар Бін», пасля галоўнай ролі ў якім Аткінсан праславіўся на ўвесь свет. Серыял карыстаўся вялізнай папулярнасцю, адна серыя збірала каля тэлевізараў, у сярэднім, 20 мільёнаў чалавек.[7]
З 1990 года Роўэн Аткінсан жанаты з грымёркай Санэтры Сэстры. Вяселле адсвяткавалі двойчы: спачатку ў сакрэце ад усіх у Нью-Ёрку ў рэстаране «Руская чайная», а праз тыдзень замовілі за 10 тысяч фунтаў залу на 80 асоб у рэстаране раскошнага лонданскага атэля «Savoy»[8]. У пары ёсць двое дзяцей — сын Бен і дачка Лілі.[9]